брат

назоўнік | мужчынскі род

  1. Сын у адносінах да другіх дзяцей гэтых жа бацькоў.

    • Родны б.
    • Стрыечны б.
  2. Усякі чалавек, якога яднае з тым, хто гаворыць, агульнасць радзімы, класавых інтарэсаў, становішча, умоў (высокае, высокага стылю).

    • Браты па зброі.
  3. Форма сяброўскага звароту да мужчыны (размоўнае).

  4. Член рэлігійнай секты, абшчыны; манах (звычайна ў звароце).

  5. іншае:

    • Ваш брат (размоўнае) — вы і на вас падобныя.
    • На брата (размоўнае) — на кожнага.
    • Свой брат (размоўнае) — пра чалавека аднолькавага стану, становішча.

|| памяншальна-ласкальная форма: брацік і браток.

|| прыметнік: братні і брацкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)