браць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Захопліваць рукой (або чым-н. іншым), прымаць у рукі.

    • Б. хлеб са стала.
    • Б. мяшок на плечы.
    • Рыба сёння добра бярэ (пераноснае значэнне: клюе).
  2. Авалодваць кім-, чым-н. і дамагацца ў барацьбе.

    • Б. у полон.
    • Б. штурмам крэпасць.
  3. Прымаць (з якой-н. мэтай, на пэўных умовах).

    • Б. на зборы.
    • Б. на работу.
  4. Атрымліваць у сваю ўласнасць, у сваё карыстанне.

    • Б. таксі.
    • Б. усё ад жыцця.
  5. чым. Перамагаць у схватцы; перамагаць з дапамогай чаго-н.

    • Б. хітрасцю. 6.
    • Пераадольваць.
    • Б. бар’ер.
  6. Спаганяць што-н.

    • Б. штраф.
  7. Спраўна дзейнічаць (пра рэжучыя прадметы, зброю і пад.).

    • Брытво добра бярэ.
    • Ружжо далека бярэ.
  8. што і чаго. Выкарыстоўваць, займаць, выдаткоўваць.

    • Машына бярэ много бензіну.
  9. Трымацца пэўнага кірунку; накіроўвацца.

    • Б. прама.
  10. Дамаўляцца аб выкарыстанні чаго-н. і аказваць падтрымку каму-н.

    • Б. пад абарону.
    • Б. адпачынак.
  11. Купляць.

    • Б. білет.
  12. Есці, піць (часцей з адмоўем). Нічога ў рот не б.

  13. іншае:

    • Каплі ў рот не бярэ (размоўнае) — зусім не п’е спіртнога.
    • Браць з бою(-ем) — дамагацца чаго-н. энергічнымі дзеяннямі.
    • Браць горлам (размоўнае неадабральнае) — дамагацца чаго-н. крыкам.
    • Браць за горла (жабры) (размоўнае неадабральнае) — сілай прымушаць да чаго-н.
    • Браць да сэрца (размоўнае) — востра ўспрымаць і перажываць за што-н.
    • Браць голымі рукамі (з ацмоўем «не») (размоўнае) — авалодваць кім-, чым-н. без асаблівых цяжкасцей.
    • Браць на пуп (размоўнае) — перанапружвацца фізічна.
    • Браць на цыгундар (размоўнае) — прыцягваць да адказнасці.
    • Браць пад казырок (размоўнае) — аддаваць чэсць, прыкладаючы правую руку да галаўнога ўбора.
    • Браць ногі на плечы (у рукі) (размоўнае жартаўлівае) — уцякаць што ёсць сілы.
    • Чорт яго (яе) не бярэ (размоўнае) — нічога не здараецца.

|| закончанае трыванне: узяць.

|| назоўнік: узяцце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)