борт, , м.

  1. Бакавая сценка марскога або рачнога судна, самалёта.

    • Кінуць за б.
    • Апынуцца (аказацца) за бортам (перан. аказацца выключаным з якой-н. справы).
  2. Сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і пад.

    • Барты грузавіка.
  3. Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і пад.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання.

|| памянш. борцік, .

|| прым. бартавы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)