назоўнік | мужчынскі род
Правая або левая частка цела.
- Адлежаць б.
Пра дах, край прадмета.
- Не дакрылі другі б. страхі.
Напрамак, прастора, месца.
- Пайсці ў розныя бакі.
- Паўднёвы б. лесу.
Прастора злева ці справа, не сярэдзіна.
- Па другі бок вуліцы.
пераноснае значэнне: Становішча па-за галоўнымі падзеямі чаго-н.
- З боку лепш відаць.
Адна з дзвюх паверхняў чаго-н.
- Добры (правы) бок матэрыі.
пераноснае значэнне: Якія-н. рысы, асаблівасці.
- Паказаць сябе з лепшага боку.
Чалавек ці група асоб, якія супрацьстаяць другому чалавеку або групе.
- Спрэчкі бакоў.
пераноснае значэнне: Пункт гледжання, погляд на што-н.
- Абмяркоўвалася тэма з усіх бакоў.
Ступень роднасных адносін.
- Дзядзька з боку маці.
іншае:
- Бокам вылезці (выйсці) (размоўнае) — не прайсці дарэмна для каго-н. і адплаціцца.
- Бок у бок — побач, адзін пры адным (стаяць, размяшчацца і пад.).
- Пад (самым) бокам (размоўнае) — зусім блізка.
|| памяншальная форма:
|| прыметнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)