бог назоўнік | мужчынскі род

  1. Паводле рэлігійных уяўленняў — вярхоўная ўсемагутная істота, якая стварыла свет і кіруе ім.

  2. пераноснае значэнне: Выдатны спецыяліст у якой-н. справе.

    • Б. электразваркі.
    • Як бог дасць (размоўнае) — як прыйдзецца.
    • Божа збаў (размоўнае) — ні ў якім разе, ні пры якіх абставінах.
    • Дай (не дай) бог (божа) (размоўнае) — пра пажаданні чаго-н.
    • Крый бог (размоўнае) — выраз ужыв. як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. небяспечнае.
    • Напрамілы бог (размоўнае) — вельмі прасіць аб чым-н.
    • Няхай бог крые (мілуе, ратуе, бароніць) (размоўнае) — ужыв. як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага.
    • Памагай бог (размоўнае) — пажаданне поспеху, удачы ў працы, добрай справе.
    • Як у бога за пазухай (размоўнае) — без асаблівага клопату, пры поўным забеспячэнні.

|| памяншальная форма: бажок.

|| прыметнік: божы і боскі.

  • Кожны божы дзень (штодзённа; размоўнае).
  • Божая кароўка (жучок чырвонай або жоўтай афарбоўкі з чорнымі кропкамі).
  • Боскае стварэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)