бочка назоўнік | жаночы род

  1. Вялікая драўляная або жалезная цыліндрычная пасудзіна з двума плоскімі днішчамі і з выпуклымі бакамі.

    • Дубовая б.
    • Саліць агуркі ў бочцы.
  2. Старая руская мера вадкіх і сыпкіх цел, роўная сарака вёдрам (каля 490 літраў).

    • Б. жыта.
  3. Фігура вышэйшага пілатажу — поўны абарот самалёта вакол яго падоўжнай восі (спецыяльны тэрмін).

  4. іншае:

    • Бяздонная бочка (размоўнае) — 1) невычэрпная крыніца матэрыяльных даброт; 2) пра таго, хто можа многа выпіць спіртнога і не ап’янець (неадабральнае).
    • Бочка з порахам — пра напружаныя адносіны паміж кім-н., якія могуць скончыцца сутычкай, вайной.
    • Як у бочцы селядцоў (размоўнае) — пра мноства людзей у цесным памяшканні.
    • Нясе як з бочкі (размоўнае неадабральнае) — моцна патыхае ад таго, хто выпіў спіртнога.
    • Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду (прымаўка; размоўнае неадабральнае) — пра невялікі дадатак, які псуе што-н. вялікае і добрае.

|| памяншальная форма: бочачка.

|| прыметнік: бочачны і бочкавы.

  • Бочкавае піва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)