бо,
-
злуч. уступальны. прычынны. Падпарадкоўвае даданыя сказы з прычынным значэннем; па значэнню супадае са злучнікам «таму што».- Хадзем шпарчэй, бо спазнімся.
-
злуч. уступальны. прычынна-супраціўны. Злучае сказы, якія паказваюць на прычыну неабходнасці дзеяння, па свайму значэнню набліжаецца да злучнікаў «а то», «іначай».- Я закончу, бо расказваць прыйшлося б цэлы дзень.
-
часц. Ужыв. ў мове пасля слова з лагічным націскам і служыць для указання на дадзенае слова (разм. ).- Праўду бо кажуць: не гані каня дубцом, а гані аўсом.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)