блытацца

дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Бязладна пераплятацца (пра ніткі, валасы, дарогі і пад.).

    • Ніткі блытаюцца.
  2. ( 1 і 2 ас. не ўжыв.), пераноснае значэнне: Траціць яснасць, дакладнасць (пра думкі, словы і пад.).

    • Думкі пачалі б.
  3. Рабіць, гаварыць няясна, недакладна; збівацца.

    • Б. ў адказе.
  4. Пераходзіць з месца на месца; блукаць (размоўнае).

    • Б. па хатах.
  5. Падтрымліваць сувязь з людзьмі, паводзіны якіх выклікаюць неадабрэнне (размоўнае).

    • Б. з дрэннай кампаніяй.
  6. Чапляцца за што-н., заблытвацца.

    • Ногі блытаюцца ў траве.

|| закончанае трыванне: ублытацца, заблытацца, пераблытацца і зблытацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)