блізкі прыметнік

  1. Які знаходзіцца, адбываецца на невялікай адлегласці.

    • Б. лес.
    • Жыць блізка (прыслоўе).
  2. Які аддзяляецца невялікім прамежкам часу.

    • Блізкае будучае.
  3. Які мае кроўныя сувязі; родны.

    • Б. сваяк.
    • Страціць блізкіх (назоўнік).
  4. Звязаны пачуццямі сімпатыі, дружбы, любві.

    • Блізкія адносіны.
  5. Падобны.

    • Блізкія па зместу творы.
  6. Добра вядомы, дарагі.

    • Здаецца блізкім той куток, дзе нарадзіўся і вырас.

|| памяншальная форма: блізенькі.

|| назоўнік: блізкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)