бірулька

назоўнік | жаночы род

  1. Падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і пад. як упрыгожанне.

  2. толькі Гульня, якая заключаецца ў тым, каб з кучкі маленькіх точаных фігурак з дрэва (бірулек) дастаць адну за адной, не зварухнуўшы астатніх.

    • Гуляць у бірулькі (размоўнае неадабральнае) — займацца пустымі справамі, марна траціць час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)