бі́цца, ; незак.

  1. Наносіць пабоі, распачынаць бойку.

    • Хлапчукі б’юцца.
  2. Весці бой, змагацца.

    • Б. з ворагам.
  3. Ударацца аб што-н., у што-н.

    • Б. галавой аб сцяну.
  4. Калаціцца, кідацца.

    • Б. ў знямозе.
  5. без дап. Пульсаваць (пра сэрца, кроў).

    • Сэрца б’ецца.
  6. перан., над чым, з кім-чым і без дапаўнення: Прыкладаць намаганні для дасягнення чаго-н.

    • Б. над рашэннем задачы.
  7. Разбівацца (пра шкло, пасуду).

    • Крышталь б’ецца.

  • Біцца аб заклад (разм.) — ісці ў заклад з кім-н. на грошы або на што-н. іншае.

  • Біцца як рыба аб лёд (разм.) — гараваць, жыць у цяжкіх умовах.

|| зак. пабіцца, .

|| наз. біццё, і бой, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)