біць

дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Удараць, стукаць.

    • Б. кувалдай.
    • Святло б’е ў вочы (пераноснае значэнне).
  2. у што. Ударамі ўтвараць гукі.

    • Б. у бубен.
  3. Ударамі адзначаць што-н., гучаць, вызвоньваць, званіць.

    • Гадзіннік б’е.
  4. Ударамі, гукамі абазначаць што-н.

    • Б. трывогу.
    • Б.адбой.
  5. Наносідь удары, збіваць каго-н.

    • Б. гарэзу дубцом.
  6. Наносіць паражэнне.

    • Б. ворага.
  7. Забіваць каго-н. (жывёлу, птушак і пад.).

    • Б. цюленяў.
  8. Разбіваць, раздрабняць.

    • Б. пасуду.
    • Б. каменне.
  9. Страляць, абстрэльваць.

    • Б’юць гарматы па акопах.
    • Стрэльба добра б’е.
  10. У спартыўных гульнях — накіроўваць у цэль; пазбаўляць удзелу ў гульні.

    • Б. па воротах.
    • Б. ферзя.
  11. пераноснае значэнне: Едка высмейваць, крытыкаваць.

    • Словы паэта б’юць па бюракратызму.
  12. каго (што). Трэсці (пра хваробу, страх і пад. і размоўнае).

    • Кашаль б’е.
  13. Імкліва выцякаць адкуль-н.

    • Струмень б’е.
    • Жыццё б’е (пераноснае значэнне).
  14. Вырабляць пэўным спосабам.

    • Б. масла.
    • Б. валёнкі.

Фразеалагізмы:

  • Бібікі (лынды) біць (размоўнае неадабральнае) — гультаяваць, бяздзейнічаць.
  • Біць крыніцай — бурна развівацца.
  • Біць на што (размоўнае) — імкнуцца да чаго-н.
  • Ногі біць (размоўнае) — натруджваць ногі працяглай і дарэмнай хадзьбою.
  • Біць па кішэні (размоўнае) — уводзіць у страту.
  • Біць (сябе) у грудзі (размоўнае) — клясціся, запэўніваць у чым-н.
  • Біць паклоны (размоўнае) — нізка кланяцца каму-н.
  • Біць у адну кропку — дамагацца аднаго чаго-н.
  • Біць у нос (размоўнае неадабральнае) — патыхаць якім-н. вострым пахам.
  • Як у бубен біць (размоўнае) — гаварыць пра што-н. гучна, адкрыта.

|| закончанае трыванне: пабіць, прабіць і разбіць.

|| назоўнік: біццё, бой і бойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)