басейн назоўнік | мужчынскі род

  1. Спецыяльна збудаваны штучны вадаём для плавання, купання.

    • Зімні б.
    • Спартыўны б.
  2. Плошча сцёку паверхневых і падземных вод у вадаём, а таксама тэрыторыя мора, возера, ракі.

    • Б. Прыпяці.
  3. Зона залягання каштоўных выкапняў.

    • Каменнавугольны б.

|| прыметнік: басейнавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)