барада назоўнік | жаночы род

  1. Пярэдняя частка ніжняй сківіцы.

    • Ударыўся барадой аб стол.
  2. Валасяное покрыва ніжняй часты твару ў мужчын.

    • Адпусціць бараду.
  3. пераноснае значэнне: Пра чалавека, які носіць бараду (размоўнае).

    • Даеайце выберам старшынёй бараду.
  4. У некаторых жывёл: пучок валасоў, пер’я або мясістыя адросткі пад пярэдняй часткай галавы.

    • Казліная б.
  5. Касмыль недапрадзенай кудзелі, воўны.

    • Б. кудзелі.
  6. Невялікі кусцік жыта, каля якога спраўляюць дажынкі.

  7. Дзіравая барада (размоўнае жартаўлівае) — пра таго, хго есць і абліваецца стравай.

|| памяншальная форма: бародка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)