барацьба назоўнік | жаночы род

  1. Схватка двух, з якіх кожны імкнецца перамагчы другога, а таксама від спорту, калі два спартсмены імкнуцца пакласці адзін аднаго на лапаткі.

    • Б. асілкаў.
    • Французская б.
  2. Змаганне супрацьлеглых сіл, ідэйна-грамадскіх напрамкаў.

    • Б. класаў.
  3. з чым, за што. Дзейнасць, накіраваная на пераадоленне, знішчэнне чаго-н.

    • Б. з алкагалізмам.
    • Б. за якасць прадукцыі.
  4. пераноснае значэнне: Сутыкненне супярэчлівых пачуццяў, імкненняў.

    • Б. радасці з зайдрасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)