багаж назоўнік | мужчынскі род

  1. Запакаваныя для перавозкі рэчы пасажыраў, а таксама спосаб адпраўкі гэтых рэчаў.

    • Б. авіяпасажыра.
    • Адправіць рэчы багажом.
    • Ручны б. (запакаваныя рэчы, якія пасажыр бярэ з сабою).
  2. пераноснае значэнне: Запас ведаў, эрудыцыя (кніжнае).

    • Творчы б. ведаў.

|| прыметнік: багажны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)