багаты

прыметнік

  1. Які валодае вялікай маёмасцю, грашовымі сродкамі.

    • Б. калгас.
    • Б. беднага не разумее (у знач. назоўнік).
  2. Які вызначаецца вялікай колькасцю чаго-н., мноствам даброт.

    • Б. ўлоў.
    • Б. край.
  3. Які дорага каштуе, вызначаецца раскошай.

    • Б. касцюм.
  4. пераноснае значэнне: Які змяшчае ў сабе многа ўнутраных якасцей.

    • Багатая натура.

|| назоўнік: багацце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)