бацька

назоўнік | мужчынскі род

  1. Мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей; тата.

    • Родны б.
  2. Ветлівы зварот да старога чалавека.

  3. Самец у адносінах да свайго патомства.

  4. чаго. Заснавальнік, родапачынальнік чаго-н. (кніжнае).

    • Б. авіяцыі.
    • Выліты бацька, копія бацькі (размоўнае) — пра дзіця, з твару вельмі падобнае на бацьку.
    • Прыёмны бацька — чалавек, які прьшяў дзіця ў сваю сям’ю на правах сына (дачкі).
    • Увесь у бацьку (размоўнае) — пра дзіця, якое з твару і характарам падобнае на бацьку.

|| прыметнік: бацькаў і бацькаўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)