бачыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Мець зрок.

    • Совы добра бачаць ноччу.
  2. Успрымаць зрокам.

    • Б. лугі і палі.
  3. Сустракаць каго-, што-н.

    • Учора бачыў яго ў клубе.
  4. Уяўляць у думках.

    • Б. на стагоддзі ўперад.
  5. Звяртаць увагу, заўважаць.

    • Б. чалавечыя пакуты.
  6. што і з дадан. сказам: Адчуваць, усведамляць, перажываць.

    • Бачу, што Сяргей праўду кажа.
  7. іншыя:

    • Бачыць навылёт (навылет), бачыць наскрозь — вельмі добра ведаць каго-н.
    • Бачыш ты! (размоўнае) — пры выказванні здзіўлення.
    • Свету белага (божага) не бачыць (размоўнае) — быць вельмі занятым.

|| закончанае трыванне: убачыць і пабачыць.

|| назоўнік: бачанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)