баба3 назоўнік | ніякі род

  1. Матчына або бацькава маці.

  2. Старая жанчына наогул.

  3. Замужняя жанчына (размоўнае).

  4. множны лік: Жанчыны наогул (размоўнае).

    • Бабы пайшлі жаць.
  5. Жонка (размоўнае).

    • Мая баба прыбралася як на вяселле.
  6. Жанчына, якая прымала роды (размоўнае устарэлае).

    • За бабу была Праксэда з Бадзінава.
  7. Пра слабахарактарнага, нясмелага мужчыну (размоўнае іранічны сэнс).

    • — Смялей, не будзь бабай — крычалі яму.

Фразеалагізмы:

  • Каменная баба — старажытная статуя з каменя.
  • Снегавая баба — злепленая са снегу чалавечая фігура.
  • Бой-баба (размоўнае) — мажная адважная жанчына.
  • Хват-баба (размоўнае) — увішная, працавітая жанчына.
  • Шалёная баба (размоўнае) — жанчына з крутым характарам.

|| зборны назоўнік: баб’ё.

|| прыметнік: бабін.

  • Бабіна лета — ясныя цёплыя дні ранняй восені.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)