а́збука, 
- 
		Сукупнасць літар якой -н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку, алфавіт.- Беларуская а.
 
- 
		Тое, што і буквар. 
- 
		перан. Асноўныя, прасцейшыя палажэнні якой-н. навукі, справы; аснова чаго-н. - А. навукі.
 
- Азбука Морзе — сістэма тэлеграфных умоўных знакаў. 
- Нотная азбука — сістэма нотных знакаў. 
|| 
- А. парадак.
- Азбучная ісціна (перан. пра ўсім вядомую, простую думку, ісціну).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)