армія назоўнік | жаночы род

  1. Сукупнасць узброеных сіл дзяржавы.

    • Служыць у арміі.
    • Дзеючая а. (войска, якое ў час вайны знаходзіцца на фронце).
  2. Сухапутныя ўзброеныя сілы ў адрозненне ад марскіх і паветраных сіл.

  3. Аператыўнае вайсковае аб’яднанне з некалькіх карпусоў, дывізій.

    • Танкавая а.
  4. пераноснае значэнне, каго. Наогул — вялікая колькасць нечым аб’яднаных людзей.

    • А. настаўнікаў.
    • А. змагароў за мір.

|| прыметнік: армейскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)