арганічны

прыметнік

  1. Які належыць да жывёльнага або расліннага свету, які мае адносіны да арганізмаў (у 1 знач.).

    • А. свет.
    • Арганічная прырода.
    • Арганічная хімія (раздзел хіміі, які вывучае злучэнні, што змяшчаюць у сабе вуглярод).
  2. Які датычыцца ўнутранай будовы чалавека, яго арганізма (у 2 знач.), органаў.

    • А. парок сэрца.
  3. Які датычыцца самой сутнасці чаго-н., карэнны.

    • Арганічнае адзінства тэорыі і практыкі.
  4. пераноснае значэнне: Унутрана ўласцівы каму-н.

    • Арганічнае непрыманне.

|| назоўнік: арганічнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)