дзеяслоў | закончанае трыванне
Адысці, аддаліцца ад каго-, чаго-н.
- А. улева на два крокі.
- Хвароба адступіла (пераноснае значэнне).
Адысці назад пад націскам праціўніка.
- Адступілі з баямі.
- А. перад цяжкасцямі (пераноснае значэнне).
Перанесці ўвагу з асноўнага на другараднае.
- Аўтар адступіў ад тэмы.
Перастаць прытрымлівацца чаго-н.
- А. ад старых звычаяў.
Зрабіць водступ на паперы, пішучы ці друкуючы што-н.
- А. ад краю.
ад чаго і без дапаўнення. Адмовіцца ад свайго намеру, сваіх планаў.
- Ён не адступіць ад свайго.
|| незакончанае трыванне:
|| назоўнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)