адскочыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Скачком аддаліцца ад каго-, чаго-н.

    • А. ад дзвярэй.
  2. Стукнуўшыся аб што-н., адляцець.

    • Мячык адскочыў ад сцяны.
  3. Адбіцца, адляцець, адламацца (размоўнае).

    • Адскочыла ручка ў збане.
  4. Хутка адрасці (размоўнае).

    • Пасля касьбы атава адскочыла.
  5. Адлучыцца на кароткі час (размоўнае).

    • А. у магазін на хвілінку.

|| незакончанае трыванне: адскокваць і адскакваць.

|| назоўнік: адскокванне, адскакванне і адскок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)