адсячы (адсекчы)

дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аддзяліць, ударыўшы чым-н. вострым.

    • А. сухую галіну.
  2. пераноснае значэнне: Рашуча пазбавіцца чаго-н., парваць сувязь з кім-, чым-н.

    • А. ранейшыя прывычкі.
  3. Сказаць, адказаць у рэзкай, катэгарычнай форме.

    • Не сказаў, а адсек: не буду!

|| незакончанае трыванне: адсякаць.

|| назоўнік: адсяканне.

|| назоўнік: адсячэнне.

  • Галаву даю на а., што гэта так (запэўненне ў праўдзівасці чаго-н. і размоўнае).

|| прыметнік: адсечны.

  • А. артылерыйскі агонь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)