адрас назоўнік | мужчынскі род

  1. Надпіс на паштовым адпраўленні, які называе атрымальніка і месца назначэння.

    • Дакладны а. на пасылцы.
    • Зваротны а. (адрас адпраўшчыка).
  2. Месцазнаходжанне, месцажыхарства, а таксама абазначэнне, назва месцазнаходжання, месцажыхарства.

    • Службовы а.
    • Пісаць на а.
  3. Пісьмовае прывітанне ў гонар якой-н. урачыстай падзеі, юбілею.

    • Віншавальны а.

Не на той адрас (размоўнае) — не туды або не таму, куды або каму назначалася.

У адрас каго-чаго — у адносінах каго-, чаго-н., пра каго-, што-н.

|| прыметнік: адрасны.

  • А. стол (установа, якая рэгіструе асоб, што жывуць у пэўнай мясцовасці, і выдае даведкі пра іх месцажыхарства).
  • Адрасная кніга (са спісам адрасоў асоб і ўстаноў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)