адцягнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Перамясціць, цягнучы; адсунуць.

    • А. багаж убок.
  2. Адвесці, перавесці ў іншае месца.

    • А. войскі.
  3. Пацягнуўшы, напяць; нацягнуць.

    • А. шнур.
  4. Падоўжыць каваннем, зрабіць танчэйшым.

    • А. касу.
  5. Зрабіць адвіслым.

    • А. кішэні.
  6. пераноснае значэнне: Адтэрмінаваць (размоўнае).

    • А. плацяжы.
  7. пераноснае значэнне: Адхіліць думкі, прымусіць забыцца пра што-н.

    • А. увагу ад галоўнага пытання.

За вушы не адцягнеш (размоўнае адабральнае) — вельмі смачна.

|| незакончанае трыванне: адцягваць.

|| назоўнік: адцягванне і адцяжка.

|| прыметнік: адцяжны і адцяжачны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)