адхапі́ць, ; зак.

  1. Паспешліва адняць.

    • А. руку ад агню.
  2. З сілай адарваць, адрэзаць, адкусіць (разм.).

    • А. сякерай галіну.
  3. Набыць, дастаць (пра што-н. добрае; разм.).

    • А. добры гарнітур.
  4. Атрымаць, зарабіць (разм.).

    • А. вымову.
    • А. двойку.

|| незак. адхопліваць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)