адча́ліць, ; зак.

  1. Адвязаць (прычал; спец.).

    • А. канат.
  2. Адплысці ад берага.

    • Ад берага адчаліў паром.
    • Адчальвай! (таксама перан. ідзі адсюль, выбірайся; разм.).

|| незак. адчальваць, .

|| наз. адчальванне, і адчал, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)