абвіснуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Апусціцца ўніз.

    • Галіны дрэва абвіслі.
  2. Павіснуць ад знямогі.

    • Рукі ў хворага абвіслі.
  3. Адцягнуцца, апусціцца.

    • Скура на твары абвісла.
  4. Выцягнуцца, стаць даўжэйшым (пра вопратку).

    • Падкладка паліто абвісла.

|| незакончанае трыванне: абвісаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)