аб’ектыўны прыметнік

  1. Які існуе па-за намі як аб’ект (у 1 знач.).

    • Аб’ектыўная рэчаіснасць.
  2. Звязаны са знешнімі ўмовамі, незалежна ад чыёй-н. волі.

    • Аб’ектыўныя прычыны.
  3. Пазбаўлены суб’ектывізму, праўдзівы, бесстаронні.

    • А. падыход.
    • Аб’ектыўная ацэнка.

|| назоўнік: аб’ектыўнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)