аб’ект

назоўнік | мужчынскі род

  1. У філасофіі: тое, што існуе па-за намі і незалежна ад нашай свддомасці, навакольны свет, матэрыяльная рэчаіснасць (спецыяльны тэрмін).

  2. З’ява, прадмет, на які накіравана чыя-н. дзейнасць.

    • А. навуковага даследавання.
    • А. назірання.
  3. Прадпрыемства, будоўля, установа, а таксама ўсё тое, што з’яўляецца месцам якой-н. дзейнасці.

    • А. будаўніцтва.
    • Пускавы а.
  4. У граматыцы: семантычныя катэгорыі са значэннем таго, на каго (што) накіравана дзеянне.

|| прыметнік: аб’ектны і аб’ектавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)