аб’ехаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Праехаць вакол каго-, чаго-н.

    • А. балота.
  2. Праехаць збоку, абмінуць каго-, што-н.

    • А. горад.
    • А. людзей на дарозе.
  3. Ездзячы, пабываць у многіх месцах.

    • А. паўсвету.
  4. Апусціцца, з’ехаць уніз.

    • Аб’ехала павозка.
  5. пераноснае значэнне: Схуднець.

    • Нешта ж ты зусім аб’ехаў.

|| незакончанае трыванне: аб’язджаць.

|| назоўнік: аб’езд.

  • Ехаць у а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)