абе́д,
-
Полудзень, яда сярод дня.
- Запрасіць на а.
-
Ежа для спажывання ў абедзенны час.
- А. з трох страў.
- Смачны а.
-
Час гэтай яды, сярэдзіна дня, поўдзень.
- Быў дождж у а.
- Выехаць у вёску пасля абеду.
-
Час для абеду, перапынак у працы.
- У магазіне а.
Лукулаўскі абед (
кніжн. ) — вельмі багаты абед [ад імя старажытнарымскага палкаводца].
||
- А. перапынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)