абарвацца

дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адарвацца, аддзяліцца ад чаго-н.

    • Трос абарваўся.
    • Усё ўнутры абарвалася.
  2. Не ўтрымаўшыся, зваліцца, упасці адкуль-н.

    • А. з рыштавання.
  3. пераноснае значэнне Адразу спыніцца, перарвацца (пра якое-н. дзеянне, працэс).

    • Гутарка абарвалася.
    • Песня абарвалася.
  4. пераноснае значэнне Рэзка, без паступовага пераходу кончыцца.

    • За горадам шаша абарвалася.
  5. Абнасіцца, знасіць да дзірак вопратку.

|| незакончанае трыванне: абрывацца.

|| назоўнік: абрыў.

  • Абрыў ніткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)