абарваць

дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Сарваць што-н.

    • А. яблык.
  2. Абабраць, пазрываць плады, ягады і пад.

    • А. яблыню.
  3. Вырваць што-н.

    • А. траву вакол дрэў.
    • А. пялёсткі рамонка.
  4. Адарваць што-н. ад чаго-н.

    • А. фіранку.
    • А. электраправодку.
  5. пераноснае значэнне: Раптоўна і рэзка спыніць якое-н. дзеянне.

    • А. размову.
  6. пераноснае значэнне, каго. Перапыніць, прымусіць змоўкнуць каго-н. (размоўнае).

    • А. субяседніка.
  7. Зарабіць, раздабыць што-н. (размоўнае).

    • А. які рубель.
  8. Пашкодзіць, пакусаць; разарваць, кусаючы (пра сабак; размоўнае).

    • Сабака абарваў штаны.
    • Абарваць тэлефон (размоўнае) — аб частых званках па тэлефоне.

|| незакончанае трыванне: абрываць.

|| назоўнік: абрыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)