разойтись

совер.

1) в разн. знач. разысціся, мног. паразыходзіцца, парасходзіцца

разойтись по домам — разысціся (паразыходзіцца, парасходзіцца) па хатах (па дамах)

разойтись в разные стороны — разысціся ў розныя бакі

морщины на лбу разошлись — маршчыны на лбе разышліся

деньги разошлись — грошы разышліся

разойтись с женой — разысціся з жонкай

дождь разошёлся — дождж разышоўся

2) (не встретиться) размінуцца

мы с ним случайно разошлись — мы з ім выпадкова размінуліся

3) (раствориться) растаць, распусціцца

масло в каше разошлось — масла ў кашы растала

4) перен. разысціся, усхадзіцца, обл. завінуцца

он так разошёлся — ён так разышоўся (усхадзіўся, завінуўся)

см. расходиться I

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)