падение

ср.

1) (действие) падзенне, -ння ср., мн. нет

падение с лошади — падзенне з каня

угол падения равен углу отражения физ. — вугал падзення роўны вуглу адбіцця

2) (снижение) зніжэнне, -ння ср., мн. нет

падение воды в реке — зніжэнне вады ў рацэ

падение цен — зніжэнне цэн

падение температуры больного — зніжэнне тэмпературы хворага

3) (упадок) заняпад, -ду муж., мн. нет

4) (листьев) ападанне, -ння ср., мн. нет

5) (свержение) падзенне, -ння ср., мн. нет

падение царизма в 1917 году — падзенне царызму ў 1917 годзе

6) (крепости, осаждённого города) падзенне, -ння ср., мн. нет

7) (нравственное) падзенне, -ння ср.

дойти до полного падения — дайсці да поўнага падзення

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)