Testudo volat
Чарапаха лётае (пра недарэчнае).
Черепаха летает (о нелепом).
бел. Кажуць, што і масла хлебам мажуць. Людзі чаго ні скажуць ‒ і смаленую кабылу змажуць. Усялякае бывае: жук рыкае, а карова лятае. Бывае, што і курыца пеўнем спявае. Бывае, што і ў дзеўкі муж памірае, а ва ўдавы ‒ жывы. Бы вае, што і авечка ваўка бадае. Бывае, што і варона спявае.
рус. Бывает, что медведь летает. Бывает, что и курица петухом поёт. Говорят ‒ кур доят, а коровы яйца несут. Бывает, что и у муравья желтуха. Бывает, что и у девки муж умирает. Бывает, что и вошь кашляет. Говорят ‒ хлеб варят, а щи пекут.
фр. Quand les poules auront les dents (Когда y кур вырастут зубы).
англ. When pigs fly (Когда свиньи полетят).
нем. Ameisen haben auch Galle (У муравьёв тоже есть жёлчь).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)