Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

afar

[əˈfɑ:r]

adv.

далёка, удалечыні́

- from afar

affability

[,æfəˈbɪləti]

n.

абыхо́длівасьць, ве́тласьць; даліка́тнасьць; прыя́знасьць f.

affable

[ˈæfəbəl]

adj.

1) ве́тлы; абыхо́длівы

a very friendly and affable man — ве́льмі прыя́зны й абыхо́длівы чалаве́к

2) прые́мны, даліка́тны

an affable smile — прые́мная ўсьме́шка

affably

[ˈæfəbli]

adv.

ве́тла, ве́тліва, абыхо́дліва; прыя́зна

affair

[əˈfer]

n.

1) спра́ва f.

He has many affairs to look after — Ён му́сіць займа́цца шмат які́мі спра́вамі

That’s my affair — Гэ́та мая́ спра́ва

2) падзе́я f.

a social affair — грама́дзкая падзе́я

3) су́вязь f.

a love affair — рама́н, любо́ўная су́вязь

4) Figur. шту́ка f.

a complicated affair — склада́ная, скамплікава́ная шту́ка

affect

I [əˈfekt]

v.t.

1) дзе́яць; уплыва́ць; мяня́ць, зьмяня́ць

The disease affected his mind — Хваро́ба падзе́яла на яго́ны ро́зум

2) хвалява́ць; зваруша́ць; крана́ць сэ́рца, закрана́ць

The news affected him — Наві́на ўсхвалява́ла яго́

Nothing could affect him — Нішто́ не крана́ла яго́

II [əˈfekt]

v.t.

1) удава́ць, прыкі́двацца

affect ignorance — удава́ць няве́даньне

2) дава́ць перава́гу

3) удава́ць; напуска́ць вы́гляд

He affects carelessness in dress — Ён нядба́йна адзяе́цца

affectation

[,æfekˈteɪʃən]

n.

1) удава́ньне n.

2) по́за, ненатура́льнасьць, мане́рнасьць f.

Her little affectations seem silly — Е́йная мане́рнасьць выгляда́е сьме́шна

affected

I [əˈfektɪd]

adj.

1) кра́нуты, закра́нуты

2) Med. пашко́джаны (хваро́бай)

3) усхвалява́ны, узру́шаны; схі́льны, настро́ены

to be well affected towards — быць прыхі́льна настро́еным да каго́-чаго́

II [əˈfektɪd]

adj.

1) удава́ны, ненатура́льны, шту́чны

an affected manner — крыўля́ньне n., мане́рнасьць f.

an affected tone of voice — ненатура́льны тон го́ласу

2) які́ трыма́ецца ненатура́льна

He is too affected — Ён зана́дта ненатура́льны, шту́чны

affecting

[əˈfektɪŋ]

adj.

звару́шлівы, крана́льны

an affecting story of hunger and suffering — звару́шлівы апо́вед пра го́лад і цярпе́ньні

affection

[əˈfekʃən]

n.

1) прыхі́льнасьць f., падаба́ньне n., лю́басьць, пяшчо́тнасьць, любо́ў f.

the affection of a mother for her child — ма́тчына лю́басьць да дзіця́ці

2) пачуцьцё n., схі́льнасьць f.

3) боль -ю m.; хваро́ба f.

an affection of the ear — боль ву́ха