Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іх,

1. гл. яны.

2. У значэнні прыналежнага займенніка: які належыць ім; іхні. Шчабечуць песню сваю мітуслівыя ластаўкі: над акном іх гняздо. Брыль.

іхнеўмон, ‑а, м.

Тое, што і мангуста.

[Грэч. ichneumōn.]

іхны, ‑ая, ‑яе.

Абл. Іхні. Фельчар іхны нагу.. [Міколе] перавязаў (вышэй калена куля папала). Крапіва.

іхні, ‑яя, ‑яе; займ. прыналежны.

Які належыць ім. Сярод нас, хлопцаў, былі і дзяўчаты. Іхняй смеласці і рашучасці можна было толькі зайздросціць. «Маладосць». Абганяе музыкаў саміх Пра цымбалы пра іхнія слых. Куляшоў.

іхтыязаўр, ‑а, м.

Вымерлы марскі паўзун з рыбападобным целам даўжынёй да 12 м.

[Ад грэч. ichtýs — рыба і saura — яшчарка.]

іхтыялагічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іхтыялогіі. Іхтыялагічная калекцыя. Іхтыялагічная фауна. Іхтыялагічная лабараторыя.

іхтыялогія, ‑і, ж.

Раздзел заалогіі, які вывучае рыб.

[Ад лац. ichtýs — рыба і logos — вучэнне.]

іхтыяфауна, ‑ы, ж.

Сукупнасць відаў рыб якога‑н. геаграфічнага раёна, воднага басейна і пад. Іхтыяфауна Балтыйскага мора.

[З грэч. ichtys — рыба і лац. Fauna.]

іхтыёз, ‑у, м.

Скурная, звычайна спадчынная хвароба, пры якой скура пакрыта цвёрдымі шурпатымі лускавінкамі; рыбіна луска.

[Ад грэч. ichthys — рыба.]

іхтыёл, ‑у, м.

Густая чырвона-бурая лекавая вадкасць — прадукт перапрацоўкі сланцаў, багатых астаткамі выкапнёвых рыб.

[Ад грэч. ichtys — рыба і лац. oleum — алей.]