Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

італьянец,

гл. італьянцы.

італьянка,

гл. італьянцы.

італьянскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Італіі, італьянцаў, належыць ім. Італьянская мова. Італьянскае мастацтва.

•••

Італьянскае акно гл. акно.

Італьянская бухгалтэрыя гл. бухгалтэрыя.

італьянцы, ‑аў; адз. італьянец, ‑нца, м.; італьянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. італьянкі, ‑нак; ж.

Народ, асноўнае насельніцтва Італіі.

італійскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да італікаў, італійцаў.

італійцы, ‑аў.

Тое, што і італікі.

італікі, ‑аў.

Плямёны, якія ў старажытнасці насялялі Апенінскі паўвостраў.

ітрыевы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да ітрыю. Ітрыевая група.

ітрый, ‑ю, м.

Спец. Хімічны элемент, які належыць да групы рэдказямельных элементаў.

ітэльмен,

гл. ітэльмены.