Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іон, ‑а, м.

Электрычна зараджаная часцінка, якая ўтвараецца ў выніку страты ці набыцця электронаў атамамі.

[Ад грэч. iōn — ідучы.]

іонаабмен, ‑у, м.

Абмен іонамі паміж двума рэчывамі.

іонаабменны, ‑ая, ‑ае.

Здольны на іонны абмен. Іонаабменнае рэчыва.

іонны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іонаў. Іонная рэакцыя. Іонныя токі.