Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лён, лёну і ільну́; мн. льны (ільны́), ‑о́ў; м.

1. Травяністая расліна сямейства лёнавых, са сцяблоў якой атрымліваюць валакно, а з семя — алей. Сеяць лён. Рваць лён. Лён-даўгунец. ▪ Зацвітае ў палях нашых лён, Валакністы лянок сінявокі. Хведаровіч. Я іду... Рассцілаюць дзяўчаты ільны — Нібы гаці пракладваюць простыя. Панчанка. // толькі мн. (льны (ільны́), о́ў). Пасевы, усходы гэтай расліны. Глядзі, вунь зацвітаюць ільны: возера, мяккага блакітнага колеру разляглося на даляглядзе. Гамолка.

2. Валакно, якое вырабляецца са сцяблоў гэтай расліны. Прасці лён.

•••

Горны лён — від азбесту, здольнага расшчапляцца на вельмі тонкія валокны.

іл, ілу, м.

Адкладанні найдрабнейшых часцінак мінеральных і арганічных рэчываў на дне вадаёмаў. Азёрна-рачны іл. ▪ У змроку, у іле ляжаць карасі, У зеллі багністым жыруюць язі. Глебка.

ілганне і лганне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ілгаць.

ілгаць і лгаць, (і)лгу, (і)лжэш, (і)лжэ; (і)лжом, (і)лжаце, (і)лгуць; незак.

Гаварыць няпраўду; выдумваць, хлусіць. Бядняк ілгаць не ўмеў — усё і расказаў, як было. Якімовіч. Хто сам ілжэ, той нікому не верыць. Прыказка.

ілгун і лгун, ‑а, м.

Непраўдзівы чалавек; выдумшчык, хлус. Тут жа [на судзе] прысутнічае і акцызнік Яськоў, афіцыйны прадстаўнік царскіх улад, даносчык, хабарнік, ілгун. Ларчанка.

ілгуння і лгуння, ‑і, ж.

Жан. да ілгун.

ілжа, ілжы, ж.

Разм. Няпраўда, выдумка, хлусня. Бо хто ж ведаў, скажы, Аб забытым народзе і краі? Цемра зману, ілжы Тут стаўляла крыжы, Як слупы па дарозе да раю. Колас.

ілжывасць і лжывасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ілжывага. Ілжывасць рэлігійных догматаў. Ілжывасць буржуазнага друку. ▪ Ф. Багушэвіч выкрывае лжывасць і недакладнасць прынцыпу буржуазнага права «роўнасці ўсіх перад законам». Лушчыцкі.

ілжывы і лжывы, ‑ая, ‑ае.

1. Схільны да хлусні, падману; непраўдзівы, хлуслівы. Ілжывы чалавек. ▪ Але што .. [ксяндза і яго сястру] прымушае быць такімі лжывымі, ліслівымі, так прыкідвацца! Чарнышэвіч.

2. Які змяшчае ў сабе хлусню, падман, няпраўду; наўмысна скажоны. Ілжывыя словы. Ілжывыя звесткі. Ілжывыя паказанні. // Прытворны, фальшывы. Ілжывы пафас. Ілжывая сціпласць. ▪ Творы пісьменніка палемічна завостраны супраць ілжывай «экзотыкі» буржуазна-прыгодніцкіх раманаў. Гіст. бел. сав. літ.

3. Які не адпавядае сапраўднасці, рэчаіснасць памылковы. Ілжывыя вывады. Ілжывае вучэнне.

ілжэ... і лжэ...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «несапраўдны», «непраўдзівы», «ілжывы», напрыклад: ілжэвучоны, ілжэпрарок.