Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іканаборац, ‑рца, м.

Гіст. Прыхільнік іканаборства.

іканаборскі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да іканаборца, іканаборства.

іканаборства, ‑а, н.

Гіст. Грамадскі рух у Візантыі ў 8–9 стст. супроць уціску царквы і манастырскага землеўладання, які праходзіў пад знакам барацьбы супроць пакланення іконам.

іканаграфічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іканаграфіі. Іканаграфічнае выданне. Іканаграфічныя матэрыялы.

іканаграфія, ‑і, ж.

1. Сістэматычнае вывучэнне і апісанне мастацкіх палотнаў, прысвечаных якой‑н. тэме або асобе, вытлумачэнне іх сэнсу, сімволікі і пад.

2. зб. Сукупнасць мастацкіх палотнаў, аб’яднаных адной тэмай, сюжэтам.

[Ад грэч. eikōn — малюнак, выраз і graphō — пішу.]

іканапіс, ‑у, м.

Пісанне ікон як від рэлігійнага жывапісу. Старажытны іканапіс.

іканапісец, ‑сца, м.

Мастак, які піша іконы.

іканапісны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да іканапісу. Іканапісная майстэрня. Іканапісныя школы. // Уласцівы іканапісу, характэрны для іканапісу. Іканапісны стыль царкоўнага жывапісу. Іканапісныя каноны.

2. перан. Такі, як у святога на іконе; выглядам падобны на малюнак святога. Ідуць баркалабаўскія старцы з сінявокімі хлопчыкамі празрыстай іканапіснай прыгажосці. Караткевіч.

іканаскоп, ‑а, м.

Тэлевізійная электронна-прамянёвая перадатачная трубка.

[Ад грэч. eikōn — малюнак і skopeō — гляджу.]

іканастас, ‑а, м.

Упрыгожаная абразамі сценка ў праваслаўнай царкве, якая аддзяляе алтар.

[Ад грэч. eikín — абраз і statis — месца стаяння.]