Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іза...

Першая састаўная частка складаных тэрмінаў, якая адпавядае па значэнню словам: роўны, аднолькавы, напрыклад: ізатэрма, ізатопы, ізаглосы.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы.]

ізабара, ‑ы, ж.

1. Лінія на карце, якая злучае месцы з аднолькавым атмасферным ціскам у пэўны час. Студзеньскія ізабары.

2. Лінія, якая графічна паказвае залежнасць паміж фізічнымі велічынямі пры пастаянным ціску.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і baros — цяжар, ціск.]

ізабарычны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ізабары. Ізабарычны метад.

ізабата, ‑ы, ДМ ‑баце, ж.

Лінія на карце, якая злучае пункты аднолькавых глыбінь вадаёмаў (акіянаў, мораў, азёр і пад.).

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і bathos — глыбіня.]

ізаглоса, ‑ы, ж.

Лінія на дыялекталагічнай карце, якая абазначае граніцу пашырэння асобнай моўнай з’явы.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і glossa — маўленне, мова.]

ізаграф, ‑а, м.

Кніжн. уст. Мастак-іканапісец.

ізаграфія, ‑і, ж.

1. Спец. Дакладнае ўзнаўленне пісьмёнаў, рукапісаў, почыркаў і пад.

2. Кніжн. Іканапіс.

[Ад грэч. isos — роўны і graphō — пішу.]

ізакліна, ‑ы, ж.

Спец. Лінія на карце, якая злучае пункты з аднолькавым магнітным нахіленнем.

[Ад грэч. ísos — роўны, аднолькавы і klinō — нахіляю.]

ізакліналь, ‑і, ж.

Спец. Складка горных парод, якая характарызуецца паралельным размяшчэннем пластоў.

ізаклінальны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да ізакліналі. Ізаклінальныя складкі.