Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іжора, ‑ы, ж., зб.

Тое, што і іжорцы.

іжорац,

гл. іжорцы.

іжорка,

гл. іжорцы.

іжорскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іжорца, іжорцаў, належыць ім. Іжорскія звычаі.

іжорцы, ‑аў; адз. іжорац, ‑рца, м.; іжорка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. іжоркі, ‑рак; ж.

Малалікі народ, які жыве ў Ламаносаўскім і Кінгісенскім раёнах Ленінградскай вобласці.

іжыца, ‑ы, ж.

Назва апошняй літары (у) царкоўнаславянскай і старажытнарускай азбукі, якая абазначала гук «і».

•••

Прапісаць іжыцу каму гл. прапісаць.