Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іегавіст,

гл. іегавісты.

іегавістка,

гл. іегавісты.

іегавісты, ‑аў; адз. іегавіст, ‑а, М ‑сце, м.; іегавістка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. іегавісткі, ‑так; ж.

Адна з найбольш рэакцыйных рэлігійных сект, забароненая ў СССР.

іегавісцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іегавістаў. Іегавісцкая секта.

іена, ‑ы; Р мн. іен; ж.

Грашовая адзінка Японіі.

іерагліфічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іерогліфа, выражаны пры дапамозе іерогліфаў. Іерагліфічнае пісьмо. Іерагліфічны надпіс.

іерадыякан, ‑а, м.

Манах у сане дыякана.

[Грэч. hierodiakonos.]

іераманах, ‑а, м.

Манах у сане свяшчэнніка.

[Грэч. hieromonachos.]

іерарх, ‑а, м.

Царкоўна-афіцыйная назва епіскапа.

[Ад грэч. hierarchēs — свяшчэнны кіраўнік.]

іерархічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іерархіі. Іерархічная лесвіца.