Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

івалга, ‑і, ДМ ‑дзе, ж.

Лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных з жоўтым і чорным або зеленаватым апярэннем. Вакол бадзёра пастуквалі па дрэвах дзятлы, над самай маёй галавой, недзе ў зялёным лісці, працяжна і меладычна свістала івалга. В. Вольскі.

іванаўскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: на ўсю Іванаўскую — з усёй сілы, на ўсю моц.

[Ад першапачатковых выразаў: званіць на ўсю Іванаўскую — ва ўсе званы званіцы Івана Вялікага ў маскоўскім Крамлі, або крычаць на ўсю Іванаўскую — ад назвы Іванаўскай плошчы ў Крамлі, дзе ў даўнейшыя часы абвяшчаліся царскія ўказы.]

івасёвы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да івасі. Івасёвая пуціна.

івасі, нескл., ж.

Невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых; ціхаакіянская сардзіна.

[Яп.]